Партрэт адной кнігі

Партрэт адной кнігі

18 красавіка Шчучынская раённая бібліятэка імя Цёткі правяла пасяджэнне літаратурна-музычнай гасцёўні “Партрэт адной кнігі” (да 60-годдзя выхаду рамана І. Шамякіна “Трывожнае шчасце”).

 Сам Іван Шамякін прызнаваўся: “Відаць, кожны пісьменнік у сваім жыцці стварае адну такую кнігу, дзе больш за ўсё аўтабіяграфічнага. Для мяне такая кніга – “Трывожнае шчасце”.

Удзельнікі гасцёўні разам з героямі рамана вырашалі праблемныя сітуацыі,  якія для іх падрыхтаваў на старонках кнігі Іван Шамякін. Таму і змаглі ўсе разам вымераць глыбіню вернасці і адданасці, шчырасці і сумленнасці, зразумець, з чаго складаецца шчасце ўласнае і шчаслівая будучыня Радзімы.

Заставалася толькі кожнаму дадумаць, што са свайго асабістага змог даверыць чытачам аўтар.

admin
Author: admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *