13 ліпеня філіял “Навадворская сельская бібліятэка” запрасіў сваіх чытачоў на літаратурную хвілінку “Кветка беларускай паэзіі” (да 149-годдзя А. Пашкевіч). Падчас мерапрыемства ўдзельнікі пазнаёміліся з асноўнымі вехамі жыцця і творчасці паэткі, пагарталі зборнікі яе твораў і паглядзелі прэзентацыю “Алаіза Пашкевіч (Цётка)”. На мерапрыемстве гучалі вершы і ўрыўкі з вершаў А. Пашкевіч.