У рамках святкавання прайшлі захапляльныя мерапрыемствы, на якіх жыхары і госці нашага раёна змаглі акунуцца ў свет літаратуры і гісторыі. Удзельнікі даведаліся пра развіццё беларускай пісьменнасці і кнігадрукавання, пазнаёміліся з творчасцю беларускіх пісьменнікаў і асветнікаў. Таксама былі арганізаваны майстар-класы, віктарыны і выставы, якія натхнілі моладзь на чытанне і творчасць.