ГУК "Щучинская районная библиотека имени Тётки"

21 лютага Тур’янская сельская бібліятэка запрасіла выхаванцаў дзіцячага сада  на паэтычную гадзіну “Мова родная – мова жывучая”, прысвечаную Міжнароднаму дню роднай мовы

21 лютага Тур’янская сельская бібліятэка запрасіла выхаванцаў дзіцячага сада  на паэтычную гадзіну “Мова родная – мова жывучая”, прысвечаную Міжнароднаму дню роднай мовы. Падчас сустрэчы бібліятэкар звярнула ўвагу прысутных на тым, якая  прыгожая і мілагучная наша беларуская мова, на якой гаварылі нашы продкі. Дзеці з захапленнем слухалі і чыталі вершы , казкі, лічылкі  знакамітых беларускіх пісьменнікаў У.Мазго, А. Вольскага, А. Зэкава і інш. Успомнілі, як прыгожа  гучаць на беларускай мове ветлівыя словы “калі ласка”, “дзякуй”, “добры дзень” і іншыя. З вялікай цікавасцю разгадвалі загадкі. Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава “Жывое беларускае слова”. Сустрэча завяршылася праглядам мультфільмаў беларускіх народных казак.

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. У сувязі з гэтым у інтэграванай бібліятэцы аграгарадка Дэмбрава для вучняў старэйшых класаў ДУА “Дэмбраўская сярэдняя школа” была арганізавана гульня-конкурс “Ведай і любі родную мову”. Мерапрыемства прайшло ў рамках раённай акцыі аднаго дня “Родная мова”. У спаборніцтве на лепшае веданне беларускай мовай ўдзельнічалі дзве каманды “Знаўцы” і “Разумнікі”. Ім было прапанавана паўдзельнічаць у шэрагу конкурсаў пад назвамі: “Самы кемлівы”, “З народнай мудрасці”, Пазнай твор па яго пачатку”, “Спрыт, знаходлівасць і розум”, “Аматары беларускага фальклору” і  іншых. Па выніках гульні перамагла каманда “Знаўцы”. Усе удзельнікі праявілі свае веды, кемлівасць і знаходлівасць і даказалі, што ведаюць і любяць сваю родную мову. Завяршылася мерапрыемства знаёмствам з кнiжнай выставай “Роднай мовы гук чароўны”.

21 лютага ў межах акцыі аднаго дня “Родная мова” ў Жалудоцкай гарпасялковай  бібліятэцы  прайшоў турнір знаўцаў “З роднай моваю на «ты»»

21 лютага ў межах акцыі аднаго дня “Родная мова” ў Жалудоцкай гарпасялковай  бібліятэцы  прайшоў турнір знаўцаў “З роднай моваю на «ты»”, прысвечаны  Міжнароднаму дню роднай мовы. Дзеці з задавальненнем спаборнічалі паміж сабой: адгадвалі загадкі і рэбусы, выпраўлялі памылкі, гулялі ў перакладчыкаў, а таксама пашыралі свае веды ў пазнанні беларускіх прыказак і прымавак. Удзельнікі на “выдатна” выканалі ўсе заданні і атрымалі салодкія прызы.

21 февраля состоялось отчетно-выборное  собрание профсоюзной организации сектора культуры Щучинского райисполкома

21 февраля состоялось отчетно-выборное  собрание профсоюзной организации сектора культуры Щучинского райисполкома. Была дана положительная оценка деятельности профкома, а также избран его новый состав. Председателем профкома была избрана Гордейчик Наталья Станиславовна.

Информационный час для учащихся 9-х классов средней школы № 1 г. Щучина «Интересных профессий много!» был проведен 20 февраля в Щучинской районной библиотеке имени Тётки.

Информационный час для учащихся 9-х классов средней школы № 1 г. Щучина «Интересных профессий много!» был проведен 20 февраля в Щучинской районной библиотеке имени Тётки. Его целью было сориентировать детей на обоснованный выбор профессии, познакомить с профессией библиотекарь. Участники мероприятия узнали о том, что современный библиотекарь – это не только хранитель книг, но еще и педагог, артист, маркетолог и специалист в области информационных технологий. Ребята с удовольствием участвовали в диалоге, а в заключение узнали, в каких учебных заведениях можно приобрести профессию библиотекарь.