18 красавіка Шчучынская раённая бібліятэка імя Цёткі правяла пасяджэнне літаратурна-музычнай гасцёўні “Партрэт адной кнігі” (да 60-годдзя выхаду рамана І. Шамякіна “Трывожнае шчасце”).
Сам Іван Шамякін прызнаваўся: “Відаць, кожны пісьменнік у сваім жыцці стварае адну такую кнігу, дзе больш за ўсё аўтабіяграфічнага. Для мяне такая кніга – “Трывожнае шчасце”.
Удзельнікі гасцёўні разам з героямі рамана вырашалі праблемныя сітуацыі, якія для іх падрыхтаваў на старонках кнігі Іван Шамякін. Таму і змаглі ўсе разам вымераць глыбіню вернасці і адданасці, шчырасці і сумленнасці, зразумець, з чаго складаецца шчасце ўласнае і шчаслівая будучыня Радзімы.
Заставалася толькі кожнаму дадумаць, што са свайго асабістага змог даверыць чытачам аўтар.