16 верасня Шчучынская раённая бібліятэка імя Цёткі запрасіла членаў клуба, чытачоў і гараджан на мерапрыемства “Мы разам – і ў гэтым наша сіла!”. Свята гэта яшчэ маладое, але важнае для Беларусі. Прэзідэнт краіны адзначаў, што вяртанне страчанай традыцыі святкаваць вызваленне заходніх беларускіх земляў гэта не толькі даніна памяці аб эпахальнай падзеі. Што без гэтай падзеі было б складана гаварыць аб перамозе, аб незалежнасці. Што гэта ёсць наказ будучым пакаленням беларусаў памятаць гістарычныя ўрокі. Таму гістарычны экскурс у падзеі краіны і горада ХХ стагоддзя яшчэ раз падкрэсліў, што беларусы змаглі захаваць не толькі шматвяковыя традыцыі, але і сфарміраваць новыя ў розных сферах жыцця. Усе разам з задавальненнем узгадалі і прапісалі “Топ-10 знакавых падзей горада ў календары Шчучына”. Выступленне Жук Людмілы Леанідаўны, кіраўніка Музейнага пакоя эпохі СССР, дазволіла перанесціся ў мінулае стагоддзе: зразумець і ацаніць спадчыну часоў Савецкага Саюза, яшчэ раз убачыць тагачаснае жыццё ўсёй велізарнай краіны. А прызнаннем у любві роднай Беларусі паслужылі вершы і песні нашых аўтараў.