З нагоды 140 год з дня нараджэння вялікага песняра беларускага народа Якуба Коласа ў Ракавіцкай сельскай бібліятэцы 5 лістапада прайшло літаратурнае рандэву “Слова аб велічы таленту”. Бібліятэкар больш падрабязна пазнаёміла вучняў з біяграфіяй і творчасцю пісьменніка і паэта, расказала ўдзельнікам пра багатую спадчыну, якую пакінуў нам юбіляр. На мерапрыемстве гучалі вершы Якуба Коласа, слухалі песні на словы паэта. Напрыканцы мерапрыемства, для замацавання ведаў аб класіку беларускай літаратуры, была праведзена віктарына па творчасці і біяграфіі Якуба Коласа, з якой дзеці выдатна справіліся.