17 лютага Навадворская сельская бібліятэка правяла
літаратурны дыліжанс “Чарую душу родным словам” з вучнямі
пачатковых класаў. Мерапрыемства было прысвечана
Міжнароднаму дню роднай мовы. Беларуская мова — гэта родная
мова, сакавітая, меладычная і пяшчотная. Бібліятэкар расказала
дзецям пра гісторыю ўзнікнення свята, прапанавала вучням
акунуцца ў цудоўны свет роднай мовы. Школьнікі даведаліся пра
вядомых пісьменнікаў-юбіляраў Янку Купалу і Якуба Коласа, якім
у гэтым годзе спаўняецца 140 год з дня нараджэння. Вучні з
задавальненнем чыталі вершы Таццяны Мушынскай, Анатоля
Зэкава, Ніны Галіноўскай, адказвалі на загадкі Уладзіміра Мазго і
дзеда Кандрата, успомнілі беларускія прыказкі і прымаўкі, загадкі і
прыметы, жарты і лічылкі.