Для кожнага з нас Дзень Незалежнасці мае асаблівы сэнс. У гэтым упэўніліся і чытачы Ракавіцкай сельскай бібліятэкі, дзе прайшло завочнае падарожжа “Ганаруся табой, Беларусь”. Удзельнікі падарожжа гаварылі пра Беларусь, яе прыроду і прыгажосць, пра людзей і дасягненні. Бібліятэкар пазнаёміла чытачоў з гісторыяй Беларусі, сімволікай. Пасля пагутарылі пра важнасць захавання традыцый. Да мерапрыемства была падрыхтавана тэматычная выстава “Куточак малай Радзімы”.