Я буду і сёння з табой гаварыць…

Я буду і сёння з табой гаварыць…

13 ліпеня ў Шчучынскай раённай бібліятэцы імя Цёткі адбылося пасяджэнне літаратурна-музычнай гасцёўні “Ад усёй душы”. У мерапрыемства “Я буду і сёння з табой гаварыць…”, прысвечанае 147-годдзю з дня нараджэння Цёткі (Алаізы Пашкевіч), арганічна ўвайшла прэзентацыя кнігі “Песнярам Айчыны”, выданай Гродзенскім абласным аддзяленнем СПБ. Зборнік складаецца з твораў сучасных літаратараў Гродзеншчыны, прысвечаных беларускім класікам. Перад прысутнымі выступіла Аліна Сабуць, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускай філалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы, якая расказала аб стварэнні зборніка, пазнаёміла са сваімі эсэ, з вершамі сваіх студэнтаў, уключанымі ў зборнік. З цікавасцю прысутныя слухалі вершы паэтаў Уладзіміра Руля і Мікалая Іваноўскага. Удзельнікі пасяджэння мелі магчымасць быць сведкамі бясконцага дыялога, які вядуць паміж сабой паэты і пісьменнікі праз гады і нават стагоддзі.

admin
Author: admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *