19 ліпеня ў Шчучынскай раённай бібліятэцы імя Цёткі адбылося чарговае пасяджэнне літаратурна-музычнай гасцёўні “Ад усёй душы” пад назвай “А мары Цётчыны жывуць”, прысвечанае 148-ай гадавіне з дня нараджэння Алаізы Пашкевіч, Цёткі. За сваё жыццё шмат дзе пабывала паэтэса, але заўсёды ў думках вярталася на радзіму. А творы яе служылі голоўнай мары – зрабіць усё, каб быў шчаслівы народ беларускі, каб жыла і развівалася народная культура. На сустрэчы гучалі творы Цёткі, вершы іншых беларускіх паэтак. Міхаіл Міхайлавіч Чарнадзедаў цікава расказаў аб духавых народных інструментах, якія ён сам вырабляе, прадэманстраваў іх гучанне. Пасля мерапрыемства ўдзельнікі сустрэчы ўсклалі кветкі да помніка Цёткі.