20 лютага ў Тур’янскай сельскай бібліятэцы прайшла літаратурная
хвілінка “Мова родная мова жывучая”, прымеркаваная да Міжнароднага дня
роднай мовы. Бібліятэкар расказала пра гісторыю ўзнікнення свята, вучні
пазнаёміліся з вясёлымі вершамі, казкамі, лічылкамі беларускіх пісьменнікаў,
з народнымі прыказкамі і прымаўкамі. Далей дзеці актыўна адказвалі на
пытанні віктарыны “Скарбы роднай мовы”, успаміналі гістарычныя імёны і
даты, замянялі іншамоўныя словы адпаведнымі беларускімі, тлумачылі
значэнне стараславянскіх слоў. Да мерапрыемства была аформлена кніжная
выстава “Жывое беларускае слова”, дзе дзеці пазнаёміліся з серыяй кніг
“Таямніцы беларускай мовы”.