21 лютага ў межах акцыі аднаго дня “Родная мова” ў Жалудоцкай гарпасялковай бібліятэцы прайшоў турнір знаўцаў “З роднай моваю на «ты»”, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы. Дзеці з задавальненнем спаборнічалі паміж сабой: адгадвалі загадкі і рэбусы, выпраўлялі памылкі, гулялі ў перакладчыкаў, а таксама пашыралі свае веды ў пазнанні беларускіх прыказак і прымавак. Удзельнікі на “выдатна” выканалі ўсе заданні і атрымалі салодкія прызы.