21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. У сувязі з гэтым у інтэграванай бібліятэцы аграгарадка Дэмбрава для вучняў старэйшых класаў ДУА “Дэмбраўская сярэдняя школа” была арганізавана гульня-конкурс “Ведай і любі родную мову”. Мерапрыемства прайшло ў рамках раённай акцыі аднаго дня “Родная мова”. У спаборніцтве на лепшае веданне беларускай мовай ўдзельнічалі дзве каманды “Знаўцы” і “Разумнікі”. Ім было прапанавана паўдзельнічаць у шэрагу конкурсаў пад назвамі: “Самы кемлівы”, “З народнай мудрасці”, Пазнай твор па яго пачатку”, “Спрыт, знаходлівасць і розум”, “Аматары беларускага фальклору” і  іншых. Па выніках гульні перамагла каманда “Знаўцы”. Усе удзельнікі праявілі свае веды, кемлівасць і знаходлівасць і даказалі, што ведаюць і любяць сваю родную мову. Завяршылася мерапрыемства знаёмствам з кнiжнай выставай “Роднай мовы гук чароўны”.
admin
Author: admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *