21 лютага — пасяджэнне аматарскага аб’яднання “І прыгожа льецца па прасторы слова беларускай мовы”

21 лютага — пасяджэнне аматарскага аб’яднання “І прыгожа льецца па прасторы слова беларускай мовы”

21 лютага ў Шчучынскай дзіцячай бібліятэцы да Міжнароднага дня
роднай мовы прайшло пасяджэнне аматарскага аб’яднання “І прыгожа
льецца па прасторы слова беларускай мовы”. Супрацоўнікі віталі сваіх
гасцей на роднай мове, удзельнікі ўзгадвалі, якія яшчэ ёсць ветлівыя словы у
нашай мове. Падчас мерапрыемства разам чыталі небыліцы, дзівосы,
адгадвалі загадкі, слухалі жарты, знаёміліся з беларускімі гульнямі,
прыказкамі, прымаўкамі, працавалі перакладчыкамі. Вельмі парадавала, што
рабяты былі зацікаўлены дзіцячымі кнігамі, уважліва слухалі апавяданні В.
Хомчанкі “Яблык” і І. Муравейкі “Яблыкі для сястрычкі”, беларускія казкі.
Пазнаёміліся з цікавымі з’явамі прыроды і незвычайнымі прыгодамі
зверанят.

admin
Author: admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *