30 сакавіка вучні з прышкольнага лагера завіталі ў Навадворскую сельскую бібліятэку на паэтычны зоркапад “Янка Купала і Якуб Колас – дзецям”, прысвечаны 140-годдзю з дня нараджэння аўтараў. Янка Купала і Якуб Колас – гэтыя імёны ў нашым уяўленні заўсёды побач. Мы гаворым: Янка Купала – і працягваем Якуб Колас. І наадварот – Якуб Колас і Янка Купала. Бібліятэкар яшчэ раз перагарнула старонкі жыцця Я. Купалы і Я. Коласа, а таксама пазнаёміла прысутных з творчасцю песняроў. Вучні чыталі вершы Якуба Коласа “Каля рэчкі”, “Летам”, “Вясна”, Янкі Купалы “Мароз”, “Дзед-госць”,”Вясна”, “Над калыскай” і іншыя. Бібліятэкар нагадала крылатыя выслоўі знакамітых аўтараў, якія нібы на крылах разляцеліся ва ўсе куткі, іх ведаюць па ўсёй Беларусі. Прысутныя здзейснілі віртуальнае падарожжа па Купалавых і Коласавых мясцінах, наведалі Вязынку і Яхімоўшчыну, Акопы і Ляўкі, Акінчыцы і Ласток, Альбуць і Смольню, а таксама дакрануліся да творчай спадчыны, якая была прадстаўлена кнігамі паэтаў на кніжнай выставе “Твае песняры, Беларусь!”.