Нарадзіўся 9 чэрвеня 1949 года ў вёсцы Цёмнае Балота (цяпер Сасновы Бор) Шчучынскага раёна.
Скончыў Астрынскую СШ (1966), філалагічны факультэт БДУ (1971).
Друкаваўся з 1965 года (першыя апавяданні «Зорка Венера» і «Пачатак сяброўства» з’явіліся ў Шчучынскай раённай газеце «Савецкая вёска» і часопісе «Бярозка»). Даследаваў гісторыю старажытнай беларускай літаратуры, новалацінскі літаратурна-філасофскі пласт Беларусі і Літвы XV-XVIII стагоддзяў. Падрыхтаваў да друку паэму «Песня пра зубра» М. Гусоўскага. Укладальнік навукова-каменціраванага зборніка дакументаў і матэрыялаў пра Ф. Скарыну. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (1994). Памёр у 2003 годзе.
Бібліяграфія:
- Дарашкевіч Віктар Іванавіч // Пяткевіч А.М. Людзі культуры Гродзеншчыны: даведнік. – Гродна, 2000. – С. 82 – 83.
- Жалкоўскі, А. Сустрэчы з землякамі на старонках энцыклапедыі / Аляксандр Жалкоўскі // Дзянніца. — 2009. — 29 верас. — С.6.