Рыбак Рамуальд Міхайлавіч нарадзіўся 8 красавіка 1940 года ў вёсцы Верх-Лябёдка, вучыўся ў Галавічпольскай сярэдняй школе, мастак.
Рамуальд Міхайлавіч у складзе камсамольскага атрада з’язджае на будаўніцтва горада Ангарска (на рацэ Ангара).
Калі юнаку споўнілася 18 год яго прызвалі на службу ў армію, служба праходзіла спачатку ў Забайкал затым у Чыце.
Пасля заканчэння армейскай службы паступае на мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута. Перавёўшыся на завочнае аддзяленне прыехаў настаўнічаць у сваю родную Галавічпольскую школу. Ён выкладаў маляванне і чарчэнне.
Праз некалькі год перспектыўнай настаўніцкай сям’і прапанавалі выкладаць у Дэмбраўскай школе. Сям’я пераехала ў Дэмбрава і засталася на ўсё жыццё. Дваццаць сем гадоў працаваў дырэктарам у Дэмбраўскай школе.
Усё сваё жыццё Рамуальд Міхайлавіч прысвяціў школе, аднак на ўсё жыццё застаўся верны свайму любімаму захапленню, якое яго радуе, акрыляе, надае сілы жыць і быць аптымістам.
Рамуальд Міхайлавіч з маленства любіў маляваць, а прыгажосць роднага куточка натхняла яго на тое, каб узяць у рукі пэндзлік і перадаць на паперы сваё захапленне краявідамі. І толькі выйшаўшы на пенсію ён атрымаў магчымасць займацца любімай справай. Кожнае палатно мае назву: “Ля ракі Котра”, “Запаветны куток”, “Родныя прасторы”, “Хутарок”.
Бібліяграфія:
- Ходыко, Е. Под защитой древних дубов / Елена Ходыко // 7 Дней. – 2017. – 4 нояб.
Из содерж.: Рыбак Роман Михайлович.
- Уладзімірава, А. Мальберт як галоўная дэталь інтэр’ера / Ала Уладзімірава; фота аўт. // Дзянніца. – 2012. – 8 мая. – С. 4.