1938 — 2020 г .г. Нарадзіўся 6 чэрвеня 1938 годзе ў г. Навагрудак. Настаўнік гісторыі па адукацыі. Працаваў дырэктарам Гурнофельскай няпоўнай сярэдняй школы. Сваю працоўную дзейнасць пачынаў у 50-гады. Ён успамінаў: «Жыццё была цяжкім. Бо шмат чаго не хапала. Не хапала падручнікаў. Патрэбныя падручнікі былі толькі ў настаўнікаў. Дзецям часта не было што апрануць, каб пайсці ў школу. Абавязковай была пачатковая адукацыя . Дзеці сканчалі чатыры класы і часта працавалі разам з дарослымі. Але было вялікім імкненне да ведаў. З задавальненнем выконвалі піянерскія даручэнні.” Любілі і паважалі Івана Міхайлавіча. Цікава праходзілі ўрокі гісторыі. Іван Міхайлавіч расказваў даступна, вучыў разважаць, выказваць сваю кропку гледжання.
Яго працоўны шлях адзначаны шматлікімі граматамі і медалямі.
Іван Міхайлавіч Вінаград узнагароджаны :
— Выдатнік асветы СССР 1979 г.
— Выдатнік народнай адукацыі БССР 1979 г.
— Медаль «Ветэран працы» 1985 г.
— Медаль “За працоўную доблесць » 1986 г.
— Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР
— Ганаровая грамата Міністэрства асветы БССР