21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Да гэтай даты 17 лютага ў
Ражанкаўскай інтэграванай бібліятэцы прайшло пасяджэнне аматарскага аб’яднання
“Памяць сэрца” на тэму “Далучыся да роднага слова”. Бібліятэкар расказала ўдзельнікам
аматарскага аб’яднання пра важную ролю мовы для народа і краіны, яе гісторыю і
сённяшні стан, яе прыгажосці. Дзеці паадгадвалі беларускія загадкі-жарты, прачыталі
творы беларускіх пісьменнікаў. Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава
“Славутыя людзі зямлі беларускай”. У канцы сустрэчы праглядзелі відэапрэзентацыю
“Смак роднай мовы”.