18 лютага Навадворская сельская бібліятэка запрасіла чытачоў на вандроўку ў родную мову “Звонкае і роднае слова”. Бібліятэкар расказала прысутным пра гісторыю ўзнікнення свята, аб разнастайнасці моў на планеце, пра шматвяковую гісторыю нашай беларускай мовы. І дзеці, і дарослыя з задавальненнем прымалі ўдзел у моўных гульнях і конкурсах: «Складзі прыказку»,“Скарбонка народнай мудрасці”, “Цікава ведаць”, гучалі загадкі-жарты. А як прыгожа чыталі вершы Янкі Купалы, Якуба Коласа, Пімена Панчанкі Анастасіі Дудко, Люцына Талочка і іншых. Гучалі песні “Родная мова” (словы Л. Геніюш), “Куточак Беларусі” (словы Ю. Быкавай), “Мой край” (словы А. Русака). Свае веды беларускай мовы і культуры ўдзельнікі вандроўкі паказалі, адказваючы на пытанні віктарыны “Нам засталася спадчына…”. Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава “Мову родную любіце!”, на якой былі прадстаўлены самыя лепшыя і цікавыя творы беларускай літаратуры – класікаў і сучасных аўтараў. Жыве мова – жыве народ, жыве памяць продкаў.