22 лютага ў Шчучынскай раеннай бібліятэцы прайшло пасяджэнне літаратурна-музычнай гасцеўні «Ад усей душы» «Сэрцам роднага слова краніся». Размова ішла аб тым, што Міжнародны дзень роднай мовы прызваны нагадаць, што вельмі важна захаваць на зямлі моўную разнастайнасць. Кожная мова – гэта вялікая каштоўнасць, гэта спадчына, якая перадаецца ад пакалення да пакалення. Мовы, як усё у прыродзе, жывуць і паміраюць. Як прыклад, прагучаў аповед аб старажытнакітайскай сакрэтнай жаночай мове нюй-шу і аб латыні. Далей размова ішла пра штучныя мовы. Цікавай была прысутным і моўная статыстыка Шчучынщыны. На мерапрыемстве гучалі творы на рускай і на беларускай мовах. З вялікім задавальненнем удзельнікі пасяджэння праслухалі песні пад гітару на словы Яўгеніі Янішчыц у выкананні Шостак Ганны, Бражаловіча Аляксандра, Шымана Глеба, Шэршаня Мікіты, Няцецкага Кірылы (вучняў 11б класа гімназіі города Шчучына).