5 верасня ў Шчучынскай раённай бібліятэцы імя Цёткі адбылося пасяджэнне літаратурна-музычнай гасцёўні “Ад усёй душы”, прысвечанае Дню беларускага пісьменства. Героем літаратурнай сустрэчы “Паэт, народжаны Радзімай” стаў шчучынскі паэт Рычард Бялячыц, чыё 70-годдзе з дня нараджэння адзначаецца ў верасні. Удзельнікі мерапрыемства мелі магчымасць паслухаць вершы паэта, задаць яму пытанні, выказаць свае меркаванні. Зацікавіла ўсіх электронная прэзентацыя “Маё жыццё”. Дыялог паміж паэтам і аматарамі паэзіі прайшоў у добразычлівых абставінах. На развітанне Рычарду Станіслававічу быў зроблены красамоўны падарунак – запісная кніжка для новых вершаў.