20 верасня ў Шчучынскай раённай бібліятэцы імя Цёткі прайшло пасяджэнне літаратурна-музычнай гасцёўні “Ад усёй душы” “Літаратурныя вандроўкі з Вольгай Русілкай”. На мерапрыемстве, прысвечаным 65-годдзю з дня нараджэння паэткі, чыталіся яе вершы аб Берштах, месцы прыцяжэння душы паэтэсы. Прагучалі “Берштаўскія прымавіскі”, якія выклікалі цікавасць і ўсмешкі ўдзельнікаў мерапрыемства. Гаварылася аб тым, што любоў да беларускага слова Вольга Іванаўна пераняла ад сваёй маці, Любові Мікалаеўны, якая таксама піша вершы і з’яўляецца аўтарам паэмы “Зямлі і людзям”, прысвечанай Элізе Ажэшцы. Эмацыянальнай кропкай р
азмовы стала песня Вольгі Іванаўны Русілкі “Гэта восень”.