6 сакавіка філіял «Ракавіцкая сельская бібліятэка» сабраў чытачоў на літаратурную віктарыну «Майстар слова – Кандрат Крапіва», прысвечаную 130-гадоваму юбілею народнага паэта Беларусі. Бібліятэкар пазнаёміла ўдзельнікаў з біяграфіяй самага вядомага байкапісца Беларусі, яго творчым шляхам і насычаным жыццём, поўным стваральнай энергіі. За плячыма пісьменніка — актыўнае, багатае на падзеі і факты жыццё, якое натхняе дагэтуль. З асаблівым захапленнем удзельнікі адказвалі на пытанні літаратурнай віктарыны і чыталі любімыя байкі Кандрата Крапівы.

