У філіяле “Ракавіцкая сельская бібліятэка” 5 верасня прайшла літаратурная экскурсія “На шляху да беларускага пісьменства”. Падчас мерапрыемства дзеці здзейснілі падарожжа ў цікавы свет мінулага, дзе ў гульнявой форме даведаліся, што такое летапіс, пра што яны нам распавядаюць, якія гарады былі галоўнымі цэнтрамі перапісвання кніг, пра славутага беларуса і першадрукара Францыска Скарыну, выдатных асветнікаў беларускай зямлі. Пазнаёміліся з літаратурай выставы “Стваральнікі славянскага пісьменства”, якую для іх падрыхтавала бібліятэкар.

