ЧЭСЛАЎ НЕМЭН
Чэслаў Немэн — выбітны польскі музыка, кампазытар і спявак беларускага паходжання.
Нарадзіўся 16 лютага 1939 году ў Старых Васілішках на Гарадзеншчыне (цяпер Шчучынскі раён).
Навучаўся ў музыкальнай пэдагагічнай вучэльні ў Горадні, па клясе домры. Як узгадваў аднакурснік і сябра Немэна Мікалай Шышыгін, Чэслаў быў выключна адукаваным чалавекам, але вельмі сумаваў па сваіх Старых Васілішках, адкуль быў родам, і часта зяжджаў туды, прапускаючы заняткі. Пасьля году навучання Немэн быў выключаны.
Першае прызнанне прыйшло да артыста ў 1964 годзе, калі Марлен Дытрых запісала нямецкую вэрсію яго песні «Czy mnie jeszcze pamiętasz?». У 1966 годзе Чэслаў пачаў складаць матэрыял у духу соўл, а для радыёпраграм запісаў некалькі расейскіх народных песень.
Калі Немэн другі раз патрапіў у Парыж, яму давялося выступаць разам з такімі знакамітасцямі як Spencer Davis Group, Kinks і Pretty Things. З-за мяжы Чэслаў вярнуўся з ідэямі хіпі. Ён адпусьціў доўгія валасы, цалкам зьмяніў імідж, а яго новыя музычныя прыхільнасці знаходзіліся пад моцным уплывам чорнага соўлу.
У пачатку 1967 году Немэн сышоў з Niebiesko-Czarni і распачаў уласную кар’еру, сабраўшы гурт Akwarele. Улетку таго ж году Чэслаў выступіў на фэсце ў Сопаце, дзе зрабіў сэнсацыю песняй «Дзіўны гэты сьвет» («Dziwny jest ten świat»). Песьня прынесла спеваку першую прэмію. З «Акварэлямі» Немэн запісаў тры альбомы (з іх найболей удалыя першыя два), правёў сэрыю тураў і прыняў удзел у шэрагу фэстаў.
У 1969 годзе Чэслаў у цалкам новым асяродздзі стварыў альбом Niemen Enigmatic, дзе выкарыстаў вершы вядомага польскага паэта Цыпрыяна Норвіда. У пачатку 1970-х у творчасьці музыкі ў адрозьненне ад ранніх соўл-арыентаваных прац пачалі пераважаць прагрэсіўныя павевы. Зьмена стылю запатрабавала і зьмены суправаджалага складу, і цяпер каманда артыста, якая складалася з будучых чальцоў SBB, звалася проста Niemen. Новы калектыў шмат гастраляваў у сябе на радзіме, выяжджаў у Нямеччыну, Чэхаславакію, Фінляндыю і Вугоршчыну, а таксама стаў удзельнікам цырымоніі адкрыцьця Алімпійскіх Гульняў у Мюнхэне.
У гэты пэрыяд Чэслаў запісаў для фірмы «CBS» некалькі англамоўных плытаў. У 1974 годзе Немэн сабраў чарговы праект, Aerolit, з якім выпусціў джаз-рокавы альбом. Новая каманда распалася вельмі хутка, і наступную кружэлку музыка запісваў практычна ў адзіночку. Калі гучанне Katharsis было чыста электронным, то праца 1978 Idee Fixe з’яўлялася разнаплянавай. Тут можна было пачуць і фальклёрныя стылізацыі, і электронны авангард і фанк і шматузроўневыя імправізацыі. Да канца 1970-х гастрольная дзейнасць артыста моцна скарацілася. У 1978 году ён выпусціў касэту з залатымі гітамі, а ў наступным годзе — кружэлку з падобным матэрыялам. У чэрвені 1979 году Чэслаў Немэн выступіў на фестывалі ў Аполі, а 24 жніўня 1979 году ў Сопаце атрымаў гран-пры фэстывалю Інтэрбачаньня за песню «Да прыходу вясны». На хвалі прызнання ўжо ў верасні 1979 году Чэслаў Немэн наведаў родныя Старыя Васілішкі. Напрыканцы 1979 году была выпушчаная супраць волі музыкі кружэлка Пастскрыптум, прэзэнтацыя якой адбылося ў студзені 1980 году ў Канах і якая падводзіла свайго роду рысу вялікага этапу яго творчага шляху.
У 1980-х Немэн экспэрымэнтаваў з электроннымі гукамі, а потым захапіўся кампутарнай графікай. Перад тым як знікнуць з поля зроку на доўгі час Немэн выступіў на канцэрце «Old Rock Meeting», прысьвечаным 25-годздзю польскага року, і ў 1989 годзе выпусціў альбом Terra Deflorata.
17 студзеня 2004 году Чэслаў Немэн памёр ад раку. Пахаваны на Паванзкоўскіх могілках у Варшаве. У апошнюю дарогу артыста праводзілі найбліжэйшыя родныя, сябры, прадстаўнікі ўладаў і фаны. Урну з парэшткамі Немана пахавалі ў катакомбах. Калі пачыналася пахаваньне, з ініцыятывы Радыётройкі на ўсіх радыёстанцыях Польшчы загучала песня «Дзіўны гэты сьвет» — найбольш вядомая з рэпэртуару Чэслава Немэн
Бібліяграфія
- Аб выставе «Памяці Чэслава Немена» ў Гродне // Ніва. — 2007. — 15 крас. — С. 11.
- Адамовіч, Святлана. Каб зноў пайшоў гадзіннік часу / С. Адамовіч// Народная газета. — 2010. — 28 верасня. — С. 6.
- Адляніцкі, А. Нёман, якога мы страцілі / Андрэй Адляніцкі; фота // День. – 2004. – 29 студз. – С. 13.
- Балвановіч, М. Старыя Васілішкі. Новыя творы / Марына Балвано-віч; фота аўтара // Гродзенская праўда. — 2006. — 13 ліпеня. — С. 8.
- Басько, А. «Падарожжа» па Кнізе водгукаў / Алена Басько // Дзяннi-ца. — 2013. — 16 лют. — С. 3.
- Белохвостик, Н. Песни Чеслава Немана пела Марлен Дитрих и жите-ли белорусской деревни / Надежда Белохвостик // Комсомольская
- правда в Белоруссии. — 2009. — №230. — С. 13.
- Бибикова, А. В доме Чеслава Немена / Алла Бибикова // Дзяннiца. — 2013. — 21 лют. — С. 3.
- Бібікава, А. Вяртанне далёкай — блізкай зоркі / Ала Бібікава; фота аўтара // Дзяннiца. — 2010. — 14 снеж. — С. 5.
- Бибикова, А. Звезда близкая и далёкая / Алла Бибикова; фото автора//
- Гродзенская праўда. — 2009. — 21 лют. — С. 4-5.
- Бiбiкава, А. «Ёсць такі дом далёка-далёка… / Ала Бібікава; фота аў-тара, з архіва жыхаркі вёскі Васілішкі Соф’і Мухляда // Дзянніца. — 2009. — 17 лют. — С. 4-5.
- Бибикова, А. «Неманские» встречи / Алла Бибикова // Гродзенская праўда. — 2011. — 19 сак. — С. 3.
- Бибикова, А. «Неменские » встречи. В Старых Василишках вместе с
- группой польских журналистов и фотографов побывал двоюродный брат Чеслава Немена Ромуальд Выджицкий из Щетина / Алла Биби-кова; фото автора // Дзяннiца. — 2011. — 22 сак. — С. 3.
- Бибикова, А. Неманское местечко / Алла Бибикова // Гродзенская праўда. — 2011. — 11 мая. — С. 9.
- Бибикова, А. Памяти великого музыканта : [польский документаль- ный фильм «Чеслав Немен», постановщик Е. Шпаковский] / А.Биби-
- кова // Милицейский вестник. — 2008. — 24 апр. — С. 23.
- Бібікава, А. Святло далёкай зоркі / Ала Бібікава // Гродзенская праў-да. — 2010. — 20 лют. — С. 5.
- Бібікава, А. Слава Чэслава / Ала Бібікава // Гродзенская праўда. — 2011. — 23 лютага. — С. 3.
- Бібікава, А. Слава Чэслава / Ала Бібікава // Гродзенская праўда. — 2011. — 16 лют. — С. 7.
- Бибикова, А. «Странный мир» Чеслава Немена / Алла Бибикова // Гродзенская праўда. — 2009. — 28 кастр. – С. 3.
- Бібікава, А. Тут натхнення вытокі / Ала Бібікава; фота аўтара // Гро-дзенская праўда. — 2010. — 1 снеж. — С. 33 .
- Бібікава, А. Чэслаў Немэн глядзіць з партрэта / Ала Бібікава; фота // Гродзенская праўда. -2012. — 17 кастр. — С. 8 .
- Бибикова, А. Чеслав Немен объединил поколения / Алла Бибикова; фото автора // Дзянніца. — 2010. -2 сак. — С. 5.
- Бібікава, А. Чэслаў Немен яднае палякаў і беларусаў / Ала Бібікава // Дзяннiца. — 2010. — 16 лют. — С. 8.
- Буйноўская, Т. Вытокі песні / Т.Буйноўская // Дзянніца. – 2005. – 8 лют. – С. 2.
- Віленцэвіч, Г. І льецца над Нёманам Чэслава слаўная песня… / Ган-на Віленцэвіч; фота Алы Бібікавай // Дзяннiца. — 2012. — 3 сак. — С. 3.
- Вожык, Зм. Немэн з-пад Нёмана / Зм.Вожык; фота аўтара // Краяз-наўчая газета. — 2011. — №8. — С. 6.
- Галінскі, Ц. Памёр Чэслаў Нэмен / Ц. Галінскі // Биржа информ. — 2004. — 22 янв. — С. 1; 16.
- Гармель, И. Приоткрытые глубины Немана / Инна Гармель // Бело-русская нива. — 2010. — 20 марта (№51). — С. 12.
- Герасимова, Л. Немен без загадок? / Л. Герасимова, В.Зинченко // Ро-весник. — 1974. — №10. — С. 25.
- Дежыц, В. З найлепшымі ўспамінамі пра Васілішкі / В.Дзежыц // Дзянніца. – 2000. – 9 лют. – С. 4.
- Жалкоўскі, А. Чэслаў Немен: у песнях і ва ўспамінах / А.Жалкоўскі // Гродзенская праўда. – 2005. – 27 студз.
- Іваноўскі, П. Чэслаў Немен зорка замежнай эстрады / П.Іваноўскі // Дзянніца . – 1998. – 26 жн. – С. 4.
- Каспярчук, А. «Дзіўны свет» / Аляксандр Каспярчук // Дзянніца. — 2009. — 13 кастр. — С. 6.
- Маевский, С. Трубадур из Старых Василишек / Станислав Маевский; фото Ярослава Ванюкевича // Вечерний Гродно. – 2004. – 14 июля. – С. 4.
- Немен Чэслаў // Памяць: Гісторыка дакументальная хроніка Шчу-чынскага раёна. – Мн., 2001. – С. 447-448.
- Петров, А. Электронные симфонии Чеслава Немена / А.Петров // Клуб и художественная самодеятельность. — 1976. — №17. — С. 38-40.
- Попко, И. «Ты меня еще помнишь…»: путешествие на родину Чеслава Немена, деревня Старые Василишки Щучинского района / И. Попко // Советская Белоруссия. — 2008. — 18 апр. — С. 9.
- Сенюта, В. Давайте вместе сохраним память о земляке [Чеславе Не-мене] / Владимир Сенюта // Дзяннiца. — 2013. — 12 лют. — С. 2 .
- 70 год з дня нараджэння Чэслава Немана (1939, в. Старыя Василишки- 2004) // Наша слова. — 2009. — 18 лют. — С. 1.
- Суднік, С. Памяці Чэслава Немана / Станіслаў Суднік // Наша слова. — 2005. — 26 студз. — С. 1.
- Стефанович, Л.С. Знатные земляки из Василишек / Л.С.Стефанович// Шчучыншчына: мінулае і сучаснасць. — Гродна-Шчучын. — 1995-1997. — С. 214.- (Са зместу: Неман Чэслаў).
- Ступакевіч, Т. З днём нараджэння, музей! / Таццяна Ступакевіч // Дзяннiца. — 2011. — 23 жн. — С. 3.
- Ступакевіч, Т. «Ужо ў чатыры гадочкі сын Антона Выдрыцкага па-ступаўся на табурэтку і граў на піяніна», — узгадваюць суседзі знака-мітага на ўвесь свет рок-музыканта[Чэслава Немэна] / Таццяна Сту-пакевіч; фота Аляксея Бібікава і з сямейнага архіва // Дзяннiца. — 2010. — 31 жн. — С. 5.
- Сцяпанчанка, Г. А музыка гучыць… / Ганна Сцяпанчанка; фота // Краязнаўчая газета. — 2012. — № 24. — С. 5.
- Уладзімірава, А. Чэслаў Немэн. Голас пакалення / Ала Уладзімірава// Дзяннiца. — 2011. — 22 лютага. — С. 4.
- Ушёл в историю // Советская Белоруссия. — 2004. — 22 янв. — С. 3.
- Шаранговіч, Н. Ад роднай хаты Чэслава Нэмена / Н. Шаранговіч // Культура. — 2005. – 12 — 18 лют. — С. 15.
- Шаповалов, А. Сын Нёмана и Вислы / Анатолий Шаповалов // Со-ветская Белоруссия. — 2008. — 24 янв.