УЛАДЗІМІР ВАСЬКО
Журналіст і паэт. Нарадзіўся ў вёсцы Ліпічанка Шчучынскага раёна. Сябра Беларускага саюза журналістаў з 1973 года, Член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Закончыў аддзяленне рускай мовы і літаратуры філфака Гродзенскага педінстытута. Працаваў у школах (настаўнікам, дырэктарам сярэдняй школы рабочай моладзі, намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце), а затым быў запрошаны на працу ў Дзятлаўскую газету «Перамога», яшчэ пазней перайшоў у рэдакцыю Лідскай аб’яднанай газеты «Уперад». Вершы друкуе з 1956 года. Выдаў зборнікі лірыкі «Прасветленасць», «На схілах берагоў».
Бібліяграфія
Васько, У. Вершы // Уладзімір Васько Пяшчота верасу: Шчучыншчына літаратурная: паэзія, проза, публіцыстыка
Мінск. — 2015. — С. 178 – 183.
Васько, У. Вершы // Галасы, 3: Штогоднiк. — 2004. — С. 64 – 69.