Галіна Бяляўская
Мастачка і паэтка нарадзілася ў вёсцы Азярцо Брэсцкай вобласці ў сям’і настаўніка. Скончыла Ваўкавыскае педвучылішча, працавала настаўніцай. У 1980 годзе скончыла Віцебскі педінстытут — мастацка-графічны факультэт. Працавала мастаком-афарміцелем і зноў звярнулася да педагагічнай дзейнасці. 3 1983 года — загадчыца мастацкага аддзялення Шчучынскай дзіцячай школы мастацтваў. Творы публікуе ў мясцовым друку, у альманаху «Нябесны знак», суаўтар зборніка «Галасы». З’яўляецца членам літаратурнага аб’яднання «Нябесны знак».
Паэзія Г. Бяляўскай вызначаецца тэматычным багаццем, нясе ў сабе «мікракосм пачуццяў». Часта аўтарка звяртаецца да пейзажнай і грамадзянскай лірыкі, адзін з найбольш папулярных у яе вобразаў — вобраз маці. У асобных творах паэтка выказвае павагу і адданасць Цётцы (пэўны час Г. Бяляўская настаўнічала на радзіме паэткі). Закранаецца і ваенная тэма.
Бяру пясчотна іх у жменю,
І сэрца поўніцца да краю
Вясновым ціхім задуменнем.
Твар медуніцы, ледзь ружовы,
Пяе мне песню пра каханне,
І я стаю, губляю словы,
Ў душы адно замілаванне.
Пралескі водар непаўторны
Мне муціць раптам разуменне.
Лячу, здаецца, шляхам зорным.
Спыніся, ўзнёслае імгненне.
Вясновы подых сэрца грэе.
Без слоў і гукаў я спяваю.
О , прыгажосць, вясна, надзея!
Я слаўлю вас, бо я кахаю.
Бяляўская , Г. Салодкі сум [Тэкст] : [вершы] / Галіна Бяляўская. — Гродна : Гродзенская друкарня, [2011?]. — 99с.
Белявская, Г. «Позови…», «Зарядили дожди», «Радасць жыцця» : [вершы] / Галіна Бяляўская // Дзяннiца. — 2013. — 27 жн. — С .4.
Бяляўская, Г. Байка аб тым , як свацця са сватам ездзілі па парасяты / Галіна Бяляўская // Дзянніца. — 2009. — 20 кастр. — С.5.
Бяляўская, Г. Вершы / Галіна Бяляўская // Дзянніца. — 2010. — 19 студз. — С.5.
Бяляўская, Г. Вершы / Галіна Бяляўская // Дзянніца. — 2009. — 3 ліст. — С.5.
Бяляўская, Г. Вершы / Галіна Бяляўская // Дзянніца. — 2009. — 2 чэрв. — С.5.
Бяляўская, Г. Вершы / Галіна Бяляўская // Дзянніца. — 2009. — 21 крас. — С.6.
Бяляўская, Г. Вершы / Галіна Бяляўская // Нябесны знак. Альманах. — 2006. — С.128-137
Бяляўская, Г. Вялікдзень: верш / Галіна Бяляўская // Дзяннiца. — 2011. — 23 крас. — С. 16.
Бяляўская, Г. Вясновы настрой [верш] / Галіна Бяляўская // Дзяннiца. — 2013. — 13 крас. — С. 7.
Бяляўская, Г. Хітры аўтамат, або Як дзядзька чаю напіўся / Галіна Бяляўская // Дзяннiца. — 2011. — 7 чэрв. — С. 5.
Бяляўская, Г. Чароўныя вобразы сэрца кранаюць (Удзельнікам скульптурнага пленэра ў г.п. Жалудок) / Галіна Бяляўская // Дзяннiца. — 2010. — 28 верас. — С .4.
Бяляўская, Г. Табе, хлебароб : верш / Галіна Бяляўская // Беларускі ручнік : зборнік паэзіі. — Мінск, 2013. — С. 192.
Гузень, Е. Многое по силам слабому полу / Елена Гузень // Гродзенская праўда. — 2010. — 6 сак. — С.2.
Палубятка, Т. Жанчынам падарылі прыгожае свята / Таццяна Палубятка // Дзянніца. — 2010. — 6 сак. — С.2.
Палубятка , Т. У саюзе з натхненнем / Таццяна Палубятка // Дзянніца. — 2009. — 17 студз. — С.1.
Паэтычнае слова Галіны Бяляўскай // Дзянніца. — 2009. — 10 лют. — С.6.
Ступакевiч, Т. «Салодкі сум» Галіны Бяляўскай / Таццяна Ступакевич // Дзянніца. — 2009. — 21 крас. — С.6.
Уладзімірава, А. «Апельсінавая бяроза» — сплаў фантазіі і рэальнасці / Ала Уладзімірава // Дзяннiца. — 2015. — 22 крас. — С.3.
Педагог дадатковай адукацыі Шчучынскага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, мастачка і паэтка Г.П.Бяляўская стала пераможцай у намінацыі «Паэт — сучаснік» на Міжнародным фестывалі-конкурсе сучаснага мастацтва і крэатыўнай творчасці