21 лютага бібліятэкары Астрынскай гарпасялковай бібліятэкі правялі урок ў музеі “Гімн роднай мове”. Бібліятэкар расказала вучням прытчу аб Эзопе і яго выказванні аб мове, аб каштоўнасці роднай мовы і яе значэнні для кожнага народа. Былі прыведзены цікавыя факты аб знікаючых мовах. Затым вучням было прапанавана паўдзельнічаць ў конкурсе. Каманды “Валошкі”і “Буслікі” ўспаміналі выказванні паэтаў аб беларускай мове, чыталі вершы беларускіх паэтаў, прысвечаныя роднай мове, прынялі ўдзел у бліцтурніры па фразіалагізмам.
У рамках акцыі аднага дня “Родная мова” 21 лютага Ракавіцкая сельская бібліятэка да Міжнароднага дня роднай мовы правяла літаратурны турнір “Лепшы чытальнік роднай мовы”. Дзецям прапанавалі акунуцца ў чароўны свет роднай мовы, паслухаць, як яна гучыць. На працягу мерапрыемства удзельнікі адчулі прыгажосць і хараство роднай мовы. Быў вызначаны лепшы чытальнік вершаў класікаў беларускай літаратуры: Я.Купалы, Я.Коласа, М.Танка і інш. Актыўны ўдзел дзеці прынялі ў інтэрактыўнай гульні “Прыказкі і прымаўкі” і конкурсе “Расшыфруй прыказку”, праявілі не толькі кемлiвасць, уважлiвасць i знаходлiвасць, але i разгадалі таямнiцы значэння беларускiх слоў, адказалі на пытаннi, звязаныя з дзейнасцю i побытам беларускага народа.
21 лютага ў Навадворскай сельскай бібліятэцы прайшлі літаратурныя чытанні “Сэрцам роднага слова краніся” ў межах акцыі аднаго дня “Родная мова”. Вучні ДУА “Навадворская сярэдняя школа” уважліва слухалі цікавыя звесткі з гісторыі развіцця беларускай мовы, пра неабходнасць яе захавання. Бібліятэкар пазнаёміла вучняў з беларускімі пісьменнікамі-юбілярамі гэтага года, з іх творамі. Гучалі вершы на беларускай мове і пра беларускую мову. Быў праведзены агляд літаратуры беларускіх аўтараў з кніжнай выставы “Мова маёй Радзімы”.
21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. У сувязі з гэтым у інтэграванай бібліятэцы аграгарадка Дэмбрава для вучняў старэйшых класаў ДУА “Дэмбраўская сярэдняя школа” была арганізавана гульня-конкурс “Ведай і любі родную мову”. Мерапрыемства прайшло ў рамках раённай акцыі аднаго дня “Родная мова”. У спаборніцтве на лепшае веданне беларускай мовай ўдзельнічалі дзве каманды “Знаўцы” і “Разумнікі”. Ім было прапанавана паўдзельнічаць у шэрагу конкурсаў пад назвамі: “Самы кемлівы”, “З народнай мудрасці”, Пазнай твор па яго пачатку”, “Спрыт, знаходлівасць і розум”, “Аматары беларускага фальклору” і іншых. Па выніках гульні перамагла каманда “Знаўцы”. Усе удзельнікі праявілі свае веды, кемлівасць і знаходлівасць і даказалі, што ведаюць і любяць сваю родную мову. Завяршылася мерапрыемства знаёмствам з кнiжнай выставай “Роднай мовы гук чароўны”.
21 лютага ў межах акцыі аднаго дня “Родная мова” ў Жалудоцкай гарпасялковай бібліятэцы прайшоў турнір знаўцаў “З роднай моваю на “ты””, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы. Дзеці з задавальненнем спаборнічалі паміж сабой: адгадвалі загадкі і рэбусы, выпраўлялі памылкі, гулялі ў перакладчыкаў, а таксама пашыралі свае веды ў пазнанні беларускіх прыказак і прымавак. Удзельнікі на “выдатна” выканалі ўсе заданні і атрымалі салодкія прызы.