20 лютага ўдзельнікаў ў Шчучынскай раённай бібліятэцы імя Цёткі сабралі два значныя стопяцігадовыя юбілеі у беларускім літаратурным календары: Іван Пятровіч Шамякін і Іван Паўлавіч Мележ. Была магчымасць даведацца больш пра саміх пісьменнікаў, паслухаць іх вершы — а мы іх ведаем як празаікаў, прайсціся іх ваеннымі дарогамі і шляхамі-дарогамі іх герояў, прагледзець падборку-экранізацыю твораў славутых юбіляраў. Змаглі пачытаць і дзённікавыя запісы, і разгледзець фатаграфіі, і патрымаць у руках кнігі нашых аўтараў.









