Фальклорныя вячоркі “Ля самавара”

Фальклорныя вячоркі “Ля самавара”

12 лютага члены аматарскага аб’яднання “Жаночы агеньчык” сабраліся ў Навадворскай сельскай бібліятэцы на пасяджэнне – фальклорныя вячоркі “Ля самавара”. Бібліятэкар расказала прысутным аб значэнні фальклора ў жыцці народа. З даўніх часоў беларускі народ славіўся і працавітасцю і весялосцю. Пасля працы людзі збіраліся ў сялянскай хаце на вячоркі, дзе яны не толькі займаліся справамі, але і весяліліся ад усёй душы. Госці мерапрыемства пачулі аповед і пра беларускі ручнік, пра звычаі, звязаныя з яго выкарыстаннем. Вялася гаворка пра абрады, якія сёння зусім забыты, і пра прыкметы народныя. Гучалі прыказкі і прымаўкі. За кубачкам гарбаты ўдзельніцы вячорак спявалі народныя песні “Зялёная вішня”, “Мае вочы чорныя…”, “А я ў печы не паліла…” і іншыя. З пакон вякоў у Беларусі з пакалення ў пакаленне перадаваліся не толькі звычаі, абрады ды песні, а таксама загадкі, якія прысутныя адгадвалі. Прыгожа таньчылі жанчыны народны танец “Кракавяк”. На вячорках прысутныя пачулі толькі невялікую часцінку таго добрага і прыгожага, што ведалі і любілі нашы продкі. Народная мудрасць жывая і заўсёды будзе жыць у народзе. Яе трэба ведаць і берагчы.

admin
Author: admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *