Ганна Сцяпанчанка
Ганна Аляксандраўна ўзнагароджана Ганаровай граматай упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама за плённую творчую працу, эстэтычнае духоўнае выхаванне падрастаючага пакалення і прапаганду беларускай нацыянальнай культуры. Яна лаўрэат прэміі імя А.І. Дубка за творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва ў намінацыі «Бібліятэкар года». Акрамя таго, яна ўзнагароджана Ганаровай граматай Шчучынскага раённага Савета дэпутатаў за добрасумленную, плённую працу, асабісты ўклад у развіццё бібліятэчнай справы і ў сувязі з юбілеем
Калі я чую галасы дзяцей
і смех іх, нібы срэбраны званочак
само жыццё тздаецца мне святлей,
бо льецца сонца з іх вясёлых вочак.
У кожнага ёсть сто сваіх “Чаму?”
І ўсе яны нясуць іх мне і кнізе.
І можа я шчаслівая таму,
што адказаць магу на ўсё пакрысе.
У бясконцых іх “Чаму? Калі? і Дзе?”
Ёсць штосці дзіўнае, запал і таямніца
і, можа, у тых пытанняў чаразе
натхнення нашага і поспеху крыніца.
І колькі не праходзіла гадоў
Я, дзякуючы ім, заўжды ў паходзе,
бо бачу вобліск будучых часоў
у іх поглядзе і думак карагодзе.
1982.
***
Сонца промні падарыла
залатістае саломцы,
а саломка дапаможа
паказаць мне родны край мой.
І іграюць промні сонца
пад рукамі ў майстрыхі,
нараджаюць рукі казку,
казку з песняй напалову…
Сцяпанчанка Ганна Аляксандраўна // Культура Гродзеншчыны: Факты. Падзеі. Асобы. – Мінск, 2014. – С. 33.
Сцяпанчанка, Г. Малітва : верш / Ганна Сцяпанчанка // Дзянніца (Шчучынскі раён). — 2017. — 5 студз. (№ 1). — С. 14.
Уладзімірава, А. Г. А. Сцяпанчанка: «Не шкадуйце для людзей добрых слоў»// Дзяннiца. — 2012. — 21 лют. — С. 4.
Пра заг. Астрынскай ДБ Сцяпанчанка Г.А.