Гульня-падарожжа “Гучы маё роднае слова”

Гульня-падарожжа “Гучы маё роднае слова”

18 лютага Жалудоцкая гарпасялковая бібліятэка запрасіла вучняў у гульню-падарожжа “Гучы маё роднае слова” да Міжнароднага дня роднай мовы. Дзеці даведаліся, адкуль пайшла наша родная мова, якая яна сакавітая, меладычная і пяшчотная, што яе трэба вывучаць і захоўваць. У ходзе мерапрыемства вучні з задавальненнем чыталі вершы, адгадвалі загадкі-жарты, удзельнічалі ў конкурсах “Рассыпаныя прыказкі”, “Назаві адным словам”, “Нечаканыя пераўтварэнні”, “Закончы сказы”. Бібліятэкар зрабіла агляд новых беларускіх твораў для дзяцей, а таксама пазнаёміла з серыяй кніг “Таямніцы беларускай мовы” і “Маленькі Прафесар”.

admin
Author: admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *