Іван Пяшко
Вёска Ляшчыцы, Скідзельская сярэдняя школа, тэхнічнае вучылішча ў Гродне… Працаваў электрыкам, а пасля заканчэння гістарычнага факультэта Гродзенскага педінстытута настаўнічаў у Шчучынскім раёне, быў на партыйнай рабоце. Скончыў Вышэйшыя курсы сцэнарыстаў і рэжысёраў у Маскве. 3 1984 года працаваў намеснікам рэдактара Шчучынскай раённай газеты. Аўтар кніг прозы «Чырвоная клубніка», «Марго з Казарэзаў», «Сцэнарый з сямідзясятых». У 1993 годзеў часопісе «Маладосць» апублікаваная аповесць «Дзе логіка?». Асобныя творы ўвайшлі ў калектыўныя зборнікі прозы «Радня» (на ўкраінскай мове), «Вожык смяецца». Выдаўзборнік гумарэсак «Валуны». Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1998 года. Стыль Івана Пяшко просты і лаканічны. Часам аўтар звяртаецца да алегарычных вобразаў, вялікую ўвагу надае дэталям. У жыцці пісьменніка было шмат страт: не вярнуўся з вайны бацька, у Сірыі пры выкананні інтэрнацыянальнага абавязку загінуў брат Валянцін, пахаваў сына. Ён востра адчувае боль іншых людзей, і гэта заўважна ў творах. Многія з апавяданняў — аўтабіяграфічныя.
Пяшко, Iван Рыгоравiч. На тым беразе : апавяданні / І.Р.Пяшко.- Мн. : Выд. В.Хурсік, 2007.- 250с.
Пяшко , І. Р. Валуны [Тэкст] : гумарэскі / Іван Пяшко. — Мінск : Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2011. — 166 с.
Пяшко, І. Р. Сінія васількі : апавяданні / Іван Пяшко ; [мастак А. В. Жыткевіч]. — Мінск : Звязда, 2016. – 286.
Пяшко, І. Р. Сінія васількі [Тэкст] : апавяданні / Іван Пяшко. — Гродна : ЮрСаПрынт, 2015. — 195с.
Пяшко, І. Р. Сцэнарый з сямідзесятых [Тэкст] : аповесць / Іван Пяшко. — Мінск : Дом прэсы, 1997. — 96 с.. — (Бібліятэка часопіса Маладосць)
Пяшко, І. Р. За афарбаванымі варотамі : апавяданне / Іван Пяшко // Дзянніца (Шчучынскі раён). — 2018. — 1 верасня (№ 69). — С. 7.
Пяшко, І. Р. Мае сустрэчы з земляком / Іван Пяшко // Дзянніца (Шчучынскі раён). — 2018. — 6 кастрычніка (№ 79). — С. 5.
Пяшко, І. Р. Яблыкі майго дзяцінства : апавяданне / Іван Пяшко // На Нёманскай хвалі: літаратурны альманах. — 2016. — № 5. — С. 31—38.
Уладзімірава, А. Новых тэм і сюжэтаў жадалі пісьменніку Івану Пяшко ўдзельнікі прэзентацыі новай кнігі — зборніка гумарэсак «Валуны» / Ала Уладзімірава // Дзяннiца. — 2011. — 10 снеж. — С. 3.