Да Дня беларускага пісьменства ў чытальнай зале Шчучынскай раённай бібліятэкі імя Цёткі аформлена кніжная выстава «Пісьменнасць на зямлі беларускай» на якой прадстаўлены зборы твораў і біяграфіі вядомых беларускіх паэтаў і пісьменнікаў з цыклу «Жыццё знакамітых людзей Беларусі», «Кніжная спадчына Беларусі», «Из прошлого в будущее. Библиотеки Беларуси», «Гісторыя беларускай кнігі», факсімільнае выданне: “Буквар” 1618 года, яго пераклад на сучасную беларускую мову і навуковыя даследванні. Шмат «экспанатаў» выставы прысвечаны асобе Францыска Скарыны – асветніка, які падарыў беларускаму народу першыя друкаваныя кнігі на роднай мове.