ГУК "Щучинская районная библиотека имени Тётки"

Лянцэвіч Сцяпан Васільевіч

  Кавалер  ордэнаў  “Працоўнага  Чырвонага   Сцяга”  і “ Дружбы  народаў”.

   Сцяпан   Васільевіч  Лянцэвіч  нарадзіўся  10.01.1937 года  у   весцы  Красная  былога  Жалудоцкага раена (цяпер Лідскі раен) у сялянскай сям і. Бацькі  Васілій  Філіпавіч  і  Вера Амяльянаўна з нашчадных сялян-хлебаробаў. Усе жыцце гэтых  старанных  і  працавітых  людзей  было  звязана  з  роднай  гаспадаркай, роднай  зямлёй.

  Сцяпан  Васільевіч   вучыўся у Красненскай  пачатковай школе. Пасля заканчэння Беліцкай  сярэдняй  школы у 1954 годзе паступіў  у  Гродзенскі  сельскагаспадарчы інстытут дзе правучыўся  да 1959 года , вучыўся добра і інстытут  закончыў  з  чырвоным  дыпломам  вучонага  агранома.

  1959 – 1964 год – першая  гаспадарка – калгас імя Калініна, затым  “40 год Кастрычніка”.

Арганізатарскія і творчыя  здольнасці, высокі узровень ведаў, дысцыплінаванасць  былі заўважаны  кіраўніцтвам  раена і вобласці. У 1969 годзе кандыдатура Сцяпана Васільевіча была прапанавана на пасаду  старшыні калгаса “Бальшавік”. Парадак, дысцыпліна , сумленная  праца + творчасць, высокая  адукаванасць  патрабаванне – вось асноўныя накірункі дзейнасці  Сцяпана Васільевіча  і калектыву праўлення гаспадаркі . Палепшылася жыцце калгаснікаў: павысілася  заработная  плата, паявіліся  даплаты,  чуласць і справядлівасць заўседы  выяўляліся у адносінаў да чалавека. Сцяпан Васільевіч  выбіраўся  дэпутатам раеннага, абласнога  і Вярхоўнага  Савета БССР.

  За пленную працу, заслугі перад  Радзімай адзначаны раеннымі, абласнымі, рэспубліканскімі  граматамі .

 12 снежня 1973 года узнагароджаны  ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.

 24 лютага 1985 года –ордэнам “ Дружбы народаў”.

Цяпер Сцяпан Васільевіч на заслужаным адпачынку. Але былы  актывіст  заўседы у гушчы  грамадскіх  спраў.