
Нарадзіўся ў г.п. Астрына. Працаваў у Дзяржплане БССР, потым у апараце ЦК КПБ, пазней быў прызначаны начальнікам ЦСК БССР, з 1987 года – Старшыня Дзяржкамітэта РБ па статыстыцы і аналізе, у 1994 годзе прызначаны Міністрам статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь. Пры яго ўдзеле распрацаваны: Рэспубліканская праграма пераходу РБ на прынятую ў міжнароднай практыцы сістэму ўліку і статыстыкі, Адзіная сістэма класіфікацыі і кадавання тэхніка-эканамічнай і сацыяльнай інфармацыі, Канцэпцыя пабудовы Інфармацыйнай сістэмы Міністэрства, Закон РБ “Аб дзяржаўнай статыстыцы”.
Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнай Рады Беларускай ССР, узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», Ганаровай граматай Вярхоўнай Рады БССР, Ганаровай граматай Рады Міністраў Рэспублікі Беларусь.