22 лютага Тур’янская сельская бібліятэка запрасіла выхаванцаў дзіцячага садка на паэтычную гадзіну “Роднай мовы пералівы”. Падчас сустрэчы бібліятэкар звярнула ўвагу прысутных на тым, якая прыгожая і мілагучная наша беларуская мова. Дзеці пазнаёміліся з вясёлымі вершамі, казкамі беларускіх пісьменнікаў, з прыказкамі і прымаўкамі. Успомнілі, як прыгожа гучаць на беларускай мове ветлівыя словы “калі ласка”, “дзякуй”, “добры дзень” і іншыя. З вялікай цікавасцю разгадвалі загадкі. Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава “Жывое беларускае слова”, дзеці пазнаёміліся з серыяй кніг “Таямніцы беларускай мовы”. Сустрэча завяршылася праглядам мультфільмаў беларускіх народных казак.