24 лютага ў Шчучынскай раённай бібліятэцы імя Цёткі адбылася цёплая і натхняльная сустрэча, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы. Госці сабраліся на Дзень пісьменнікаў Шчучыншчыны пад назвай “Аўтограф на карце роднай Беларусі”. Асаблівай госцяй мерапрыемства стала таленавітая пісьменніца Ганна Каспер. Яна падзялілася з прысутнымі сакрэтамі творчасці, расказала пра свае кнігі і, канешне, падаравала ўсім прысутным радкі сваіх вершаў. Удзельнікі сустрэчы гаварылі пра тое, як важна шанаваць роднае слова і захоўваць культурную спадчыну. Кожны змог адчуць сябе часткаю вялікай літаратурнай сям’і, дзе беларуская мова жыве і квітнее.









