ГУК "Щучинская районная библиотека имени Тётки"

Пінхус Крэмень

Нарадзіўся ў 1890г. у г. п. Жалудок у яўрэйскай сям’і. У 1909–1910 вучыўся ў Вільнюскай мастацкай вучэльні, дзе пазнаёміўся з Суціным і Кікоіным. У 1912 годзе пасяліўся ў Парыжы, у інтэрнацыянальным інтэрнаце мастакоў «Вулей» (фр. La Ruche). Ён пазнаёміўся з Шагалам, Лежэ, Цадкіным, Мадыльяні, Дзеранам. У 1914 годзе ён выставіў тры скульптурныя групы ў  Салоне незалежных. Падчас Першай Сусветнай вайны жыў у Парыжы. У гэты перыяд яго карцінамі зацікавіліся парыжскія калекцыянеры (Поль Гіём, Леапольд Збароўскі). У 1920-я гады шмат падарожнічаў (Корсіка, Швецыя). Другую сусветную вайну ён правёў на поўдні Францыі, у дэпартаменце Карэз, быў наёмным працоўным у вёсцы. У 1945 годзе пасяліўся ў Серы. Памёр у 1981 годзе. Пахаваны ў Парыжы на могілках Манпарнас.

Бібліяграфія:

  1. Антонова, А. Скромный и колоссальный Кремень / Анна Антонова // Гродзенская праўда. — 2014. — 9 крас. — С. 9.

  1. Белохвостик, Н. Художники Парижской школы теперь в Гродно / Надежда Белохвостик ; фото // Комсомольская правда в Белоруссии. — 2015. — 1 дек. — С.7.

  1. Ермоленко, В. А. Кремень Пинхус (1890—1981) / В. А. Ермоленко ; В. Н. Черепица // 400 имен: жизнеописания видных деятелей истории и культуры Гродненщины (с древних времен до начала XX века). — Гродно, 2014. — С. 434.

  1. Крэпак, Б. «Сціплы і каласальны» жывапісец з Жалудка / Барыс Крэпак // Культура. — 2011. — №37. — С.15.