Руль Уладзімір Валярьянавіч нарадзіўся 3 верасня 1953 года ў вёсцы Матылі Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Сярэднюю адукацыю атрымаў у Першамайскай СШ гэтага ж раёна ў 1970 годзе.
У 1975 годзе закончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі, а ў 1992 годзе Мінскі дзяржаўны педістытут імя А.М. Горкага.
Працаваў інжынерам- электрыкам у калектыўных гаспадарках Шчучынскага і Воранаўскага раёнаў, інтруктарам аргаддзела Воранаўскага РК КПБ, сакратаром партарганізацыі мясцовага калгаса “Светлы Шлях”.
З 1987 па 1995 год выкладаў гісторыю спачатку ў Енчынскай базавай, а затым у Нацкай сярэдняй школах Воранаўскага раёна.
З 1995 па 2001 год — індывідуальны прадпрымальнік.
З пачатку 2001 года працуе над вырашэннем праблемы годнага ўшанавання слынных постацяў у беларускай, літоўскай і польскай гісторыі: Тэадора, Людвіка, Станіслава Остык-Нарбутоў, Вандаліна Шукевіча і Пятра Врублеўскага на іхняй гістарычнай радзіме- сучасным Нацкім сельсавеце Воранаўскага раёна.
Вершы і артыкулы Уладзіміра Руля, пачынаюцца з 2000 года, друкуюцца ў мясцовых і рэспубліканскіх выданнях. Ён лаўрэат конкурсу “Серебряные строки”, праведзенага газетай “Белорусская нива» у 2004 годзе.
У 2006 годзе убачыў свет зборнік паэзіі « На зорных шляхах вечнасці» .Чытаючы вершы са зборніка мяркую , што праз шчырыя радкі адкрываецца вобраз аўтара – чалавека, які горача ўлюблёны ў сваю зямлю , цесна звязаны са сваім родам і народам( паэма «Мой род», неабыякавы да лёсу землякоў і суайчыннікаў( вершы «Землякам», «Смельчакам», «Беларусі».
“Служыць сваёй Айчыне не за страх,
Не за пасады, званні, не за грошы,
Засейваючы велічны прасцяг
Засейваючы спраў- учынкаў чыстых, гожых!”
( з верша “ Майму маладому суайчынніку”)
Апрача зборніка « На зорных шляхах вечнасці» выданы арыгінальны багата ілюстрыраваны паэтычны зборнік» Пра Нарбутоў моўлю я слова». Героі гэтай кнігі не шкадавалі ні сіл, ні часу, ні ўласных сродкаў, здаралася, рызыкавалі дабрабытам і сваім жыццём у сваім ахвярным служэнні Бацькаўшчыне, бо шчыра жадалі бачыць яе вольнай , заможнай, шчаслівай… .
Цяпер Уладзімір Руль жыве ў в.Нача Воранаўскага раёна.
Бібліяграфія:
- Руль, Я. Далёка і побач / Я. Руль // Маладосць. — — № 4. — С. 5 — 10.
- Руль, У. Вершы / Уладзімір Руль // На Нёманскай хвалi: лiтаратурны альманах. — 2014. — № 4. — С.66-69.
- Руль, У. В. Мой гуж : вершы / Уладзімір Руль // На Нёманскай хвалі: літаратурны альманах. — 2016. — № 5. — С. 82—85.
- Руль, У. В. На досвітку ў чэрвені … (да гадавіны нашай Перамогі) : верш / Уладзімір Руль // Дзянніца (Шчучынскі раён). — 2019. — 8 мая (№ 36). — С. 4.
- Руль, У. В. На зорных шалях вечнасці : Зборнік паэзіі / У.В.Руль. — Гродна : ГОУПП»Гродненская типография», 2006. — 102с.
- Руль, У. В. Нам губляць больш няма чаго — … : верш / Уладзімір Руль // Дзянніца (Шчучынскі раён). — 2016. — 29 кастр. (№ 84). — С. 9.
- Руль, У. В. Пра Нарбутаў моўлю я слова… : вершы, проза / У.В.Руль. — Гродна : ПВУП «Выдавецтва Ламарк», 2009. — 122с.
- Руль, У. В. Пра Нарбутаў моўлю я слова… / Уладзімір РУНіШ. — Гродна : Мясцовы літаратурны фонд саюза пісьменнікаў Беларусі, 2009. – 152.
- Руль, У. В. Расправіў плечы студзень … : верш / Уладзімір Руль // Дзянніца (Шчучынскі раён). — 2018. — 13 студз. (№ 3). — С. 9.
- Руль, У. В. Роднай мове; Жыві, дарагая мая! : вершы / Уладзімір Руль // Літаратура і мастацтва. — 2018. — 16 лют. (№ 7). — С. 8.
- Руль, У. В. У асобе адной павіншую ўсіх! : верш / Уладзімір Руль // Дзянніца (Шчучынскі раён). — 2021. — 6 сак. — С. 7.
- Руль, У. Нам высвеціў Нарбут наша мінулае! / Уладзімір Руль // Дзяннiца. — 2010. — 2 лют. — С.7.
- Руль, У. Помны дзень : вершы / Уладзімір Руль // Дзяннiца. — 2015. — 31 кастр. — С.9.
- Руль, У. Праспяваю гімн нашым жанчынам : верш/ Уладзім Руль // Дзяннiца. — 2013. — 27 жн. — С .4.
- Руль, У. «Развітанне Марылі з Адамам» і інш. : : [вершы] / Уладзімір Руль // На Нёманскай хвалi: лiтаратурны альманах. — 2009. — № 1. — С. 83-85.
- Руль, У. Як Зай пахваліўся сабой : сучасная казка пра зайца / Ул.Руль. — Гродна : Друкарня»Зебра», 2012. – 20 с.