ГУК "Щучинская районная библиотека имени Тётки"

Рыбак Рамуальд Міхайлавіч

Рыбак Рамуальд Міхайлавіч нарадзіўся 8 красавіка 1940 года ў вёсцы Верх-Лябёдка, вучыўся ў Галавічпольскай  сярэдняй школе, мастак.

 Рамуальд Міхайлавіч у складзе   камсамольскага атрада з’язджае на будаўніцтва горада Ангарска (на рацэ Ангара).

 Калі юнаку споўнілася 18 год яго прызвалі на службу ў армію, служба праходзіла спачатку ў Забайкал затым у Чыце.

Пасля заканчэння армейскай службы паступае  на мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута. Перавёўшыся на завочнае аддзяленне прыехаў настаўнічаць у сваю родную Галавічпольскую школу. Ён выкладаў маляванне і чарчэнне.

  Праз некалькі год перспектыўнай настаўніцкай сям’і прапанавалі выкладаць у Дэмбраўскай школе. Сям’я пераехала ў Дэмбрава і засталася на ўсё жыццё. Дваццаць сем гадоў працаваў дырэктарам у Дэмбраўскай школе.

Усё сваё жыццё Рамуальд Міхайлавіч прысвяціў школе, аднак на ўсё жыццё застаўся верны свайму любімаму захапленню, якое яго радуе, акрыляе, надае сілы жыць і быць аптымістам.

 Рамуальд Міхайлавіч з маленства любіў маляваць, а прыгажосць роднага куточка натхняла яго на тое, каб узяць у рукі пэндзлік і перадаць на паперы сваё захапленне краявідамі. І толькі выйшаўшы на пенсію ён атрымаў магчымасць займацца любімай справай. Кожнае палатно мае назву: “Ля ракі Котра”, “Запаветны куток”, “Родныя прасторы”, “Хутарок”.

Бібліяграфія:

  1. Ходыко, Е. Под защитой древних дубов / Елена Ходыко // 7 Дней. – 2017. – 4 нояб.

Из содерж.: Рыбак Роман Михайлович.

  1. Уладзімірава, А. Мальберт як галоўная дэталь інтэр’ера / Ала Уладзімірава; фота аўт. // Дзянніца. – 2012. – 8 мая. – С. 4.