ГУК "Щучинская районная библиотека имени Тётки"

Тарасевіч Генрых

Генрых Францавіч ТАРАСЕВІЧ нарадзіўся 23 лістапада 1960 года ў мястэчку Новы Двор Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі.  Закончыў з чырвоным дыпломам агранамічны факультэт Літоўскай сельскагаспадарчай акадэміі (1983) і вочную аспірантуру пры Беларускім навукова-даследчым інстытуце глебазнаўства і аграхіміі (1986), кандыдат сельскагаспадарчых навук. Удзельнік ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

         Працаваў у Інстытуце глебазнаўства і аграхіміі (1986 – 1992), Акадэміі аграрных навук (1992 – 1998), Міністэрстве сельскай гаспадркі і харчавання (1998 – 2007), Дэпартаменце па ліквідацыі вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС Міністэрства па надзвычайных сітуацыях (2008 – 2009), Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2009 – 2013), Дэпартаменце па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях (2013 – 2015). Зараз на пенсіі ў сувязі з выхадам у адстаўку дзяржаўнага служачага па поўнай выслузе гадоў, што дае магчымасць цалкам засяродзіцца на пісьменніцкай і ўвогуле на творчай працы.

         Друкаваўся ў часопісах: “Полымя”, “Маладосць”, “Вожык”, “Ave Maria”; газетах: “Літаратура і мастацтва”, “Народная газета”, “Чырвоная Змена”, “Белорусская Нива” (цяпер – “Сельская газета”). Таксама з’яўляецца аўтарам каля 70 навуковых публікацый і шматлікіх артыкулаў у рэспубліканскай перыёдыцы па актуальных праблемах інавацыйнага развіцця краіны, пытаннях АПК і экалогіі.

         Аўтар паэтычных кніг “Прадчуванне вясны” (2013), “Адлюстраванне душы” (2015), “Носьбіт” (2017), “Рэфлексія шчырасці” (2018). Лаўрэат літаратурнага конкурсу Саюза пісьменнікаў Беларусі “Радзіма – мая дарагая”, прысвечанага 100-гадоваму юбілею Алеся Бачылы (2018).

Бібліяграфія:

  1. Басікірская, А. Шчырая размова з уласным сумленнем / Алена Басікірская ; фота з асабістага архіва Генрыха Тарасевіча // Сельская газета. — 2020. — 5 дек. (№ 140). — С. 27.

  1. Мацюхіна, Т. Б. Нацыянальная карціна свету ў паэзіі Генрыха Тарасевіча / Таццяна Мацюхіна // Полымя. — 2020. — № 4. — С. 136—137.

  1. Тарасевіч, Г. Дзе вы, мае юнацкія гады? : [вершы] / Генрых Тарасевіч // Маладосць. — 2013. — № 7. — С. 48-49.

  1. Тарасевіч, Г. Ф. Адлюстраванне душы : [вершы] / Генрых Тарасевіч. — Мінск : Інстытут радыялогіі, 2015. – 79 с.

  1. Тарасевіч, Г. Ф. Надзеі суцяшальны знак : верш / Генрых Тарасевіч // Полымя. — 2019. — № 9. — С. 31—33.

  1. Тарасевіч, Г. Ф. Не наракай, а розум май : верш / Генрых Тарасевіч // Вожык. — 2018. — № 10. — С. 13.

  1. Тарасевіч, Г. Ф. Новы Двор : верш // Генрых Тарасевіч . — Мінск, 2017. — С. 65.

  1. Тарасевіч, Г. Ф. Носьбіт : вершы / Генрых Тарасевіч ; [прадмова К. Камейшы]. — Мінск : ПроняПлюс, 2017. – 90 с.

  1. Тарасевіч, Г. Ф. «Парадокс кахання»; «Не спяшайся» : вершы / Генрых Тарасевіч // Літаратура і мастацтва. — 2020. — 21 жн. (№ 31). — С. 8.

  1. Тарасевіч, Г. Ф. Прадчуванне вясны : вершы, вянок санетаў / Генрых Тарасевіч ; [прадмова П. Рагойшы]. — Смаленск : Ноопресс, 2013. — 77 с.

  1. Тарасевіч, Г. Ф. Родны край : песня / Генрых Тарасевіч // Літаратура і мастацтва. — 2020. — 20 лістап. (№ 44). — С. 8.

  1. Тарасевіч, Г. Ф. Рэфлексія шчырасці : вершы / Генрых Тарасевіч. — Смаленск : Наапрэс, 2018. — 81 с.