У гэтым годзе наша краіна адзначыла 140 год з дня нараджэння вялікіх песняроў беларускага народа: Янкі Купалы і Якуба Коласа.

У гэтым годзе наша краіна адзначыла 140 год з дня нараджэння вялікіх песняроў беларускага народа: Янкі Купалы і Якуба Коласа.

У гэтым годзе наша краіна адзначыла 140 год з дня нараджэння вялікіх песняроў беларускага народа: Янкі Купалы і Якуба Коласа. Таму з гэтай нагоды вучні прышкольнага лагера «Сонейка» ДУА «Навадворская сярэдняя школа» завіталі ў Навадворскую сельскую бібліятэку на літаратурна-музычную кампазіцыю «Купала і Колас, вы нас узгадавалі». Дзеці пазнаёміліся з біяграфіяй песняроў, чыталі  вершы, слухалі запіс песень на словы юбіляраў. Рабяты вельмі актыўна адказвалі на пытанні віктарыны па біяграфіі пісьменнікаў, разгадвалі красворд па іх творчасці. Мерапрыемства суправаджалася прэзентацыяй «У думках, у сэрцы, у песнях…». Напрыканцы ўвазе дзяцей была прадстаўлена кніжная выстава «Твае песняры, Беларусь».

admin
Author: admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *