У рамках акцыі аднага дня “Родная мова” 21 лютага Ракавіцкая сельская бібліятэка да Міжнароднага дня роднай мовы правяла літаратурны турнір “Лепшы чытальнік роднай мовы”. Дзецям прапанавалі акунуцца ў чароўны свет роднай мовы, паслухаць, як яна гучыць. На працягу мерапрыемства удзельнікі адчулі прыгажосць і хараство роднай мовы. Быў вызначаны лепшы чытальнік вершаў класікаў беларускай літаратуры: Я.Купалы, Я.Коласа, М.Танка і інш. Актыўны ўдзел дзеці прынялі ў інтэрактыўнай гульні “Прыказкі і прымаўкі” і конкурсе “Расшыфруй прыказку”, праявілі не толькі кемлiвасць, уважлiвасць i знаходлiвасць, але i разгадалі таямнiцы значэння беларускiх слоў, адказалі на пытаннi, звязаныя з дзейнасцю i побытам беларускага народа.
