ГУК "Щучинская районная библиотека имени Тётки"

Вінаград Іван Міхайлавіч

1938 — 2020 г .г.  Нарадзіўся 6 чэрвеня 1938 годзе ў г. Навагрудак. Настаўнік гісторыі па адукацыі.  Працаваў  дырэктарам Гурнофельскай няпоўнай сярэдняй школы. Сваю працоўную дзейнасць пачынаў у 50-гады. Ён успамінаў: «Жыццё была цяжкім. Бо шмат чаго не хапала. Не хапала падручнікаў. Патрэбныя падручнікі былі толькі ў настаўнікаў. Дзецям часта не было што апрануць, каб пайсці ў школу. Абавязковай была пачатковая адукацыя . Дзеці сканчалі чатыры класы і часта працавалі разам з дарослымі. Але было вялікім імкненне да ведаў. З задавальненнем выконвалі піянерскія даручэнні.” Любілі і паважалі Івана Міхайлавіча. Цікава праходзілі ўрокі гісторыі. Іван Міхайлавіч расказваў даступна,  вучыў разважаць, выказваць сваю кропку гледжання.

Яго працоўны шлях адзначаны шматлікімі граматамі і медалямі.

Іван Міхайлавіч Вінаград узнагароджаны  :

— Выдатнік асветы СССР 1979 г.

— Выдатнік народнай адукацыі БССР 1979 г.

— Медаль «Ветэран працы» 1985 г.

— Медаль “За працоўную доблесць » 1986 г.

— Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР

— Ганаровая грамата Міністэрства асветы БССР