20 лютага бібліятэкар філіяла “Жалудоцкая гарпасялковая бібліятэка” правяла турнір знаўцаў “Гучы, родная мова!”. Падчас мерапрыемства гучалі цікавыя выказванні беларускіх пісьменнікаў аб роднай мове. Разам з беларусачкай дзеці адгадвалі тэматычныя загадкі, адказвалі на пытанні літаратурных віктарын “Рассыпаныя прыказкі і прымаўкі”, “Словазнаўцы”, “Адгадай твор па радках”. Школьнікі з задавальненнем уключыліся ў лінгвістычную гульню “Знаўцы роднай мовы” і хутка перакладалі словы з рускай мовы на беларускую. На працягу мерапрыемства ўдзельнікі праявілі сябе як сапраўдныя знаўцы роднай мовы, пашырылі свой слоўнікавы запас і кругагляд.

