Літаратурная хвілінка “Чароўны свет роднай мовы”

Літаратурная хвілінка “Чароўны свет роднай мовы”

20 лютага філіал «Тур’янская сельская бібліятэка» запрасіла выхаванцаў дзіцячага сада аг. Тур’я на літаратурную хвілінку “Чароўны свет роднай мовы”, прысвечаную Міжнароднаму дню роднай мовы. Падчас сустрэчы бібліятэкар звярнула ўвагу прысутных на тым, якая прыгожая і мілагучная наша беларуская мова, на якой гаварылі нашы продкі. Дзеці з захапленнем слухалі і чыталі вершы, казкі, лічылкі знакамітых беларускіх пісьменнікаў. Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава «Жывое беларускае слова». Сустрэча завяршылася праглядам мультфільмаў беларускіх народных казак.

admin
Author: admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *