пасяджэнне літаратурна-музычнай гасцёўні “Ад усей душы” на тэму “Лёсу маланкавы след”

пасяджэнне літаратурна-музычнай гасцёўні “Ад усей душы” на тэму “Лёсу маланкавы след”

Чарговае пасяджэнне літаратурна-музычнай гасцёўні “Ад усей душы”  Шчучынскай раённай бібліятэкі імя Цёткі было прысвечана 80-годдзю з дня нараджэння нашай знакамітай пісьменніцы Валянціны Коўтун: “Лёсу маланкавы след”. Трываласць памяці пра пісьменніцу ўгрунтавана яе таленавітымі і шчырымі творамі і неймаверна цікавымі, смелымі вобразамі. Паэтычныя нізка вершаў В. Коўтун выткала адразу шыкоўны настрой у слухачоў  і прадэманстравала шматпланавасць лірычных вобразаў і тэм . А калі ўсе разам зазірнулі на старонкі яе вядомых раманаў “Пакліканыя” і “Крыж міласэрнасці”, адзначылі галоўную адметнасць яе творчасці: гісторыя нашага народа не абышлася без слаўных імёнаў жанчын: Еўфрасінні Полацкай і Алаізы Пашкевіч. Аўтарка разам са сваімі гераінямі здзейсніла выбар, які вызначыў лёс пакаленняў.

admin
Author: admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *